У ДТЗ пад Маладзечнам загінуў дырэктар Мінскага мэблевага цэнтра
У аварыі пад Маладзечнам 23 сакавіка загінуў генеральны дырэктар Беларуска-германскага вытворчага сумеснага прадпрыемства «Мінскі мэблевы цэнтр» Васіль Курган.
25.03.2022 / 02:11
Фота: molodechnotut / Instagram
Яму было 64 гады, піша Kraj.by.
Як тлумачыла ДАІ, «вадзіцель «Хёндай Санта Фе» «без вадзіцельскага пасведчання» ехаў у напрамку Маладзечна і абганяў машыну «Фальксваген». Выконваючы абгон, ён лоб у лоб сутыкнуўся на сустрэчнай паласе з грузавіком. Ад удара «Хёндай» адкінула назад у яго паласу, дзе ён сутыкнуўся з «Фальксваген», якога раней і абганяў. На гэты раз «Хёндай» надляцеў на адбойнік.
Вадзіцель «Хёндай» памёр на месцы здарэння. Кіроўца грузавога «Мэрсэдэса» быў дастаўлены ў бальніцу.