Раскамнагляд пачаў блакаваць Масяню. У апошняй серыі было пра Пуціна

Пра гэта ў сваім фэйсбуку распавёў стваральнік серыі мультфільмаў Алег Куваеў.

28.03.2022 / 00:23

Ён атрымаў апавяшчэнне ад Раскамнагляду, што гэтае ведамства на падставе рашэння Генпракуратуры цяпер блакуе сайт mult.ru. Гэта пляцоўка, дзе сабраны ўсе 160 серый мультфільмаў пра Масяню, але яна не адзіная, усе серыі таксама можна знайсці на YouTube.

У рэестры забароненых сайтаў mult.ru пакуль няма, таму дакладную прычыну блакавання назваць складана. Але, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра апошнюю серыю цыклу, дзе шакаваная расейска-ўкраінскай вайной Масяня прыходзіць у бункер, дзе сядзіць Уладзімір Пуцін, і пакідае яму самурайскі меч са словамі: «Чао. Спадзяюся, назаўжды».

Nashaniva.com