Урад вырашыў, якую анкету мусяць падаваць тыя, хто прэтэндуе на месца ў «кадравым рэзерве»

Урад вырашыў, якую анкету мусяць падаваць тыя, хто прэтэндуе на месца ў «кадравым рэзерве» — на высокія пасады ў Саўміне, выканкамах і органах дзяржаўнага кіравання.

29.03.2022 / 08:57

Акрамя пытанняў аб працоўным досведзе, сям'і і валоданні мовамі ад іх патрабуюць распавесці, ці ёсць

«непрацоўныя кантакты» з кімсьці з іншых краін, а таксама ўказваць мэту кожнай замежнай паездкі за пяць гадоў.

Правяраць кандыдатаў будуць у тым ліку ў КДБ, паведамляе «Еўрарадыё».

Nashaniva.com