Затрымана кіраўніцтва банка БелВЭБ, у тым ліку Васіль Мацюшэўскі

Па інфармацыі «Наша Ніва», затрыманы старшыня праўлення БелВЭБа Васіль Мацюшэўскі і ўсё кіраўніцтва банка.

29.03.2022 / 15:07

Васіль Мацюшэўскі. Фота Сяргея Гудзіліна

Сёння а 7-й ранку да іх прыйшоў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. 

Васіль Мацюшэўскі — былы віцэ-прэм'ер і адна з ключавых постацяў у беларускіх бізнэс-колах.

Сярод затрыманых таксама першы намеснік Мацюшэўскага Тарас Надольны, намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі, член праўлення Анатоль Паўловіч і дырэктар па развіцці банка Аляксей Мазжухін.

Банк «БелВЭБ» — гэта дачынная структура расійскага «Внешэканомбанка». «БелВЭБ» уваходзіць у вялікую сямёрку беларускіх банкаў і крэдытуе, у асноўным, дзяржаўныя беларускія прадпрыемствы. 

Васіль Мацюшэўскі — паважаная фігура ў банкаўскіх колах. З 2014 па 2018 ён быў віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Кабякова. 

Падрабязнасці чытайце ў «Нашай Ніве» пазней.

Арцём Гарбацэвіч