Алена Малышава закрыла сваю перадачу «Жить здорово» на расійскім «Першым канале»

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «База», прычынай для закрыцця праграмы Малышавай стала вайна.

30.03.2022 / 15:46

Кіраўніцтва «Першага канала» спыняе выхад забаўляльных праграм.

Сама Малышава, піша Baza, заявіла супрацоўнікам, што пакуль выпуск праграмы прыпынены да верасня — але хутчэй за ўсё, яна не вернецца ў эфір і пасля гэтага.

Nashaniva.com