Ва Украіне нацыяналізуюць 400 расійскіх і беларускіх вагонаў

Бюро эканамічнай бяспекі Украіны выявіла ў Чаркаскай вобласці 400 вагонаў, якія належаць расійскім і беларускім прадпрыемствам.

31.03.2022 / 15:28

Таксама ў зоне мытнага кантролю выявілі вагон з электраабсталяваннем, якое належыць беларускаму прадпрыместву.

Цяпер праводзіцца ацэнка кошту рухомага складу і абсталявання. Украінкая чыгунка і адміністрацыя вобласці будуць прымаць далейшыя рашэнні па нацыяналізацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Nashaniva.com