Як цяпер выглядае абстраляны расіянамі помнік ахвярам Халакоста пад Харкавам ФОТА

Мемарыял ахвярам Халакоста знаходзіцца ў Драбіцкім Яры пад Харкавам. На гэтым месцы нацысцкія акупацыйныя войскі ў 1941— 1942 гадах расстралялі ад 16 да 20 тысяч чалавек. Некалькі дзён таму гэты мемарыял быў абстраляны расійскімі войскамі.

31.03.2022 / 18:06

Фота: Андрэй Марыенка / УНІАН

«Папярэдне, снарады патрапілі ў Менору і пастамент. Паліцыя зафіксавала падзею і будзе працягваць дакументаваць ваенныя злачынствы Расіі на тэрыторыі Харкава і вобласці», — гаварылася ў паведамленні ўкраінскай паліцыі за 27 сакавіка.

Nashaniva.com