Лукашэнка выказаў падтрымку дзеянням Расіі ва Украіне

Сёння адбылася тэлефонная размова паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам.

01.04.2022 / 15:48

Як паведамляе прэс-служба Крамля, яны абмеркавалі ход «спецаперацыі» ва Украіне, таксама Пуцін даў ацэнку перамовам Масквы і Кіева. Лукашэнка зноў выказаў падтрымку дзеянням РФ ва Украіне.

У паведамленні прэс-службы Лукашэнкі вайне ва Украіне прысвечаны адзін кароткі радок: «Асобнай тэмай стала сітуацыя вакол Украіны».

Nashaniva.com