Абвешчаны збор сродкаў на дапамогу мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну і яго сям’і

Нядаўна беларускага мастака асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Ініцыятыва by_culture адкрывае збор сродкаў на адваката, перадачы, бягучыя сямейныя выдаткі.

04.04.2022 / 17:31

На волі Алеся чакаюць жонка Яніна і двое дзяцей: сын — студэнт 1 курса, які вучыцца ў іншым горадзе, і дачка-школьніца.

Давайце дапаможам Алесю Пушкіну і яго сям’і, каб мастак ведаў, што яго смелыя грамадзянскія ўчынкі не застаюцца незаўважанымі, што яго памятаюць і вельмі чакаюць на волі.

Падтрымаць Алеся Пушкіна і яго сям'ю можна тут

Nashaniva.com