Раскамнагляд патрабуе ад Вікіпедыі цэнзураваць артыкулы

Ад «Вікіпедыі» патрабуюць выдаліць інфармацыю з матэрыялаў пра вайну, але якую менавіта інфармацыю, невядома. 

05.04.2022 / 11:09

«У апошні час на «Вікіпедыі» сталі масава размяшчацца матэрыялы, якія распаўсюджваюць недакладную інфармацыю па тэматыцы спецыяльнай ваеннай аперацыі на Украіне і дзеяннях Узброеных сіл РФ. «Вікіпедыя» стала новай лініяй пастаянных інфармацыйных атак на расіян», — заявілі ў Раскамнаглядзе. 

У панядзелак прадстаўнікі рэсурса заявілі, што Раскамнагляд запатрабаваў выдаліць інфармацыю з пяці артыкулаў пра вайну: «Бітва за Кіеў (2022)», «Ваенныя злачынствы ў перыяд уварвання Расіі ва Украіну», «Абстрэл бальніцы ў Марыупалі», «Разбурэнне Марыупальскага тэатра (2022)» і «Разня ў Бучы».

Якую менавіта інфармацыю неабходна выдаліць, ведамства не ўдакладняла. Раней Раскамнагляд ужо двойчы патрабаваў ад «Вікіпедыі» выдаліць матэрыялы пра расійскае уварванне з-за выкарыстання слоў «вайна», «уварванне», «агрэсія».

Nashaniva.com