New York Times: Відэа забойства расійскіх параненых украінцамі сапраўднае

Газета New York Times піша, што ёй удалося ўстанавіць сапраўднасць шакуючага відэа, на якім украінскія вайскоўцы ва ўпор дабіваюць параненых расійскіх вайскоўцаў. Відэа знятае ў вёсцы пад Кіевам.

06.04.2022 / 22:25

Мінабароны Украіны раней паведамляла пра знішчэнне расійскай калоны ў гэтых месцах. Украінскае агенцтва УНІАН 30 сакавіка размясціла відэа знішчэння калоны з засады. Яно паведаміла, што аперацыю правёў «Грузінскі легіён».

Украінскія ўлады пакуль што не каментавалі гэтыя сцвярджэнні.

Nashaniva.com