Марыя Васілевіч праводзіць пасяджэнне дэпутатаў ФОТАФАКТ

5 красавіка дэпутатка Марыя Васілевіч правяла з калегамі трэцяе пасяджэнне рабочай групы, прысвечанае распрацоўцы праекта «Аб адказным абыходжанні з хатнімі жывёламі».

07.04.2022 / 09:36

У склад рабочай групы ўвайшлі дэпутаты, а таксама прадстаўнікі МУС, Генпракуратуры: Міністэрства ЖКГ, Мінпрыроды, Мінсельгасхарчу, Мінздароўя, Белмедпрэпаратаў, былі прадстаўнікі Кіналагічнага саюза, зоаабарончых арганізацый, ветэрынарны ўрач.

На пасяджэнні былі абмеркаваныя шэсць праектаў законапраекта, што тычацца асноўных паняццяў і вызначэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў законапраекце, правоў і абавязкаў уладальнікаў жывёл, кампетэнцый розных дзяржорганаў у галіне абыходжання з жывёламі.

Наступнае пасяджэнне пройдзе неўзабаве, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Nashaniva.com