«Гэта не мы фашысты». Расійскі гоншчык «зігануў» падчас узнагароджання на чэмпіянаце Еўропы па картынгу

10 красавіка ў Партугаліі прайшоў першы этап чэмпіянату Еўропы па картынгу сярод юніёраў. Пераможцам стаў расійскі спартсмен Арцём Севярухін, які выступае пад італьянскім сцягам. У сеціве звярнулі ўвагу на жэст Севярухіна на цырымоніі ўзнагароджання: той два разы пастукаў сябе кулаком у грудзі і выцягнуў адкрытую далонь наперад — так званы «рымскі салют», які выкарыстоўваўся фашыстамі і нацыстамі.

11.04.2022 / 11:58

Міжнародную аўтамабільную федэрацыю заклікаюць пазбавіць юніёра трафея і дыскваліфікаваць. У той жа час маці гоншчыка лічыць, што такім споасабам яе сын хацеў «паслаць сэрцайкі сваёй камандзе».

Nashaniva.com