Квінтэсэнцыя прапаганды. Перашліце тым, хто глядзіць тэлевізар: як з іх у адкрытую робяць ідыётаў

Прапагандыст Грыгорый Азаронак апублікаваў чарговы экспрэсіўны пост. На відэа з Францыі, якое публікуе ён, галасуе лідарка ўльтраправага «Нацыянальнага аб'яднання» Марын Лё Пэн.

11.04.2022 / 16:18

«Дарэчы, а чаму ўся рукапаціскальная дрэнь не вішчыць? Бо здзейсненае жахлівае злачынства супраць дэмакратыі. На выбарчых участках у Францыі НЯМА ФІРАНАК! Карпенка дацягнуўся і да Парыжу», — напісаў ён пад відэа ў сваім канале.

Карпенка ‒ гэта старшыня беларускай ЦВК.

А фіранкі на відэа не толькі ёсць, але і добра бачныя.

Як сябе паводзіць з людзьмі, атручанымі расійскім тэлевізарам — парады псіхолага

На якіх прымітываў разлічаная расійская і лукашэнкаўская прапаганда? Мозгадрабільныя прыклады

Беларуская прапаганда паўтарае за расійскай: трупы ў Бучы «свежыя», расіяне ні пры чым

Nashaniva.com