«Палкоўнік» самаабвешчанай «ДНР» прапанаваў выкарыстаць супраць абаронцаў Марыупаля хімічную зброю

«Палкоўнік» войскаў самаабвешчанай «ДНР» Эдуард Басурын прапанаваў выкарыстоўваць супраць украінскіх падраздзяленняў у Марыупалі «хімічныя войскі».

11.04.2022 / 16:57

Эдуард Басурын

На думку Басурына, «хімічныя войскі» можна выкарыстаць супраць украінскіх падраздзяленняў на заводзе «Азоўсталь».

«Там падземныя паверхі, таму браць гэты аб'ект штурмам сэнсу не мае. Таму што можна пакласці вялікую колькасць сваіх салдат, а праціўнік стратаў як такіх не панясе, — перадае яго словы расійскае агенцтва «РИА Новости». —

Таму на гэты момант трэба разабрацца з блакаваннем гэтага завода, знайсці ўсе выхады і ўваходы — у прынцыпе, гэта магчыма зрабіць. А пасля гэтага ўжо звярнуцца, я думаю, да хімічных войскаў, якія знойдуць спосаб, як выкурыць кратоў з іх нораў».

Перад гэтым кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін заяўляў, што ў раёне «Азоўсталі» нібыта заблакавана каля 1,5 тысячы украінскіх вайскоўцаў.

Nashaniva.com