Паштовыя тарыфы і плата за тэлефон вырастуць

МАРГ павышае тарыфы на стацыянарную тэлефонную сувязь для фізічных асоб. Гэта першае павышэнне са снежня 2020 года. Таксама падаражаюць тарыфы пошты.

14.04.2022 / 09:22

Абаненцкая плата павысіцца на 14 капеек. Таксама крыху павысяцца пахвілінныя тарыфы: мясцовыя званкі — плюс 0,0003 капейкі за хвіліну, міжгорад — плюс 0,0008 капейкі.

Таксама даражэюць паслугі пошты.

Кошт перасылкі простай паштовай карткі, ліста, бандэролі вагой да 20 г павышаецца на 2 капейкі. Гэта тычыцца фізічных асоб, ІП і юрасоб.

Павышэнне адбудзецца праз 10 дзён.

Nashaniva.com