Расія страціла больш за 500 танкаў падчас вайны ва Украіне

Расія страціла больш за 500 танкаў падчас уварвання ва Украіну, паведаміў праект Oryx, які падлічвае страты тэхнікі абодвума бакамі па фатаграфіях.

14.04.2022 / 09:34

Фота: AP

257 танкаў былі знішчаныя, 9 — пашкоджаныя, 40 — кінутыя, 200 — захопленыя Украінай.

Больш за ўсё Расія страціла танкаў Т-72 у мадыфікацыі Б3 узору 2016 года, таксама сярод страт-Т-80 (мадыфікацыі У, БВ і іншыя) і 17 танкаў Т-90А. Мадэлі яшчэ 62 танкаў не ўдалося вызначыць па фатаграфіях.

Украіна, паводле звестак праекта, страціла 110 танкаў, у асноўным гэта Т-64БВ.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Украіна захапіла больш чужых танкаў, чым страціла сваіх. Такім чынам, колькасць танкаў ва УСУ за час вайны нават вырасла.

Чытайце таксама:

Чаму Расія страціла ў вайне з Украінай так шмат танкаў?

Nashaniva.com