У Віцебску Дзвіна выйшла з берагоў ФОТЫ

13 красавіка ў Віцебску Дзвіна выйшла з берагоў і пачала падтапляць набярэжную насупраць тэатра імя Якуба Коласа, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

14.04.2022 / 12:18

Па назіраннях гідролагаў, рост узроўняў вады на рэках басейна Дзвіны працягваецца, хоць яго інтэнсіўнасць знізілася да 2-28 сантыметраў за суткі.

Набярэжную на ўсходнім беразе Дзвіны ля Кіраўскага моста затаплівала ў мінулым годзе, тады ўзровень вады ў рацэ дасягнуў адзнакі 555 сантыметраў над узроўнем 0 гідралагічнага паста абласнога цэнтра. Таксама набярэжная апынулася пад вадой і ў 2018 годзе, калі ўзровень вады ў Дзвіне не перавышаў 520 сантыметраў.

Nashaniva.com