За «Пагоню» затрымалі прадпрымальніка

Вілейскі прадпрымальнік Аляксей Пасынкаў працаваў учора ў Мінску.

14.04.2022 / 16:11

Яму патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, каб ён прыехаў у Цэнтральнае РУУС Мінска, бо нібыта яго машына была дрэнна прыпаркаваная і таму яе эвакуявалі.

Вядома, што на машыне была налепка «Пагоня».

Аляксей паехаў у міліцыю, але адтуль яго завезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Nashaniva.com