У Мінску за маршы 2020 года затрымалі Вольгу Рытус

Паведамляецца, што жанчыну затрымалі 12 красавіка паводле арт. 342 КК — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе.

15.04.2022 / 13:59

Дома ў Вольгі застаўся 12-гадовы сын, цяпер яна знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.

Старэйшы сын жанчыны вучыцца ў Польшчы.

Паведамляецца, што супрацоўнікі ГУБАЗіК падчас ператрусу распавядалі родным, што там хлопец ужывае наркотыкі, а пасля вяртання ў Беларусь будзе таксама затрыманы.

Nashaniva.com