Кіеў зранку зноў абстрэльвалі

«Пад раніцу Кіеў падвергся абстрэлу. Выбухі пачуліся ў Дарніцкім раёне на ўскраіне горада. Цяпер на месцы працуюць ратавальнікі і медыкі. Звесткі пра пацярпелых удакладняюцца», — паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

16.04.2022 / 10:11

Разбурэнні ў Кіеве ў раёне станцыі «Лук'янаўская». Здымак ілюстрацыйны. Фота: КМДА

Таксама пра абстрэлы заявілі ўлады Луганскай і Палтаўскай абласцей. Адзін чалавек загінуў, трое параненыя, перабітыя газаправоды ў Севераданецку і Лісічанску, расказаў кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай.

А кіраўнік Палтаўскай ОДА заявіў, што ў адным з сёлаў пад Палтавай у выніку «прылёту» былі разбураныя дамы. Адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін паранены.

Nashaniva.com