Ва Украіну з ЗША прыбыла першая партыя новай ваеннай дапамогі 

Партыя пастаўленая ў межах новага пакета дапамогі ЗША на 800 мільёнаў даляраў. 

17.04.2022 / 12:04

Ва Украіну з ЗША прыбыла першая партыя новай вайсковай дапамогі. Фота: Аляксей Рэзнікаў, Twitter

ЗША ўпершыню пагадзіліся даць Кіеву магутную зброю, сярод якой 11 верталётаў Мі-17, 18155-мм гармат Howitzer і яшчэ 300 дронаў Switchblade. Пра гэта паведамляе прадстаўнік Белага дома, перадае CNN.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у тэлефоннай размове паведаміў Уладзіміру Зяленскаму, што Вашынгтон прадаставіць дадатковую ваенную дапамогу на 800 млн даляраў. У тым ліку бронетэхніку і верталёты.

Nashaniva.com