Bild: Расейскія салдаты забілі жыхара Бучы Ілью Навальнага — магчыма, з-за яго прозвішча

Ва ўкраінскай Бучы расейскія вайскоўцы забілі мясцовага жыхара Ілью Навальнага. Пра гэта журналістам нямецкага выдання Bild распавялі суседзі загінулага. Яны мяркуюць, што мужчыну маглі застрэліць з-за таго, што яго цёзка — расійскі апазіцыянер, які знаходзіцца ў няовлі, Аляксей Навальны.

17.04.2022 / 14:28

Пашпарт 60-гадовага Ільі Навальнага, які знайшлі побач з яго целам. Фота: Giorgos Moutafis, Bild

Як распавяла суседка забітага Марыя, 12 сакавіка яна сустрэла Навальнага ў пад'ездзе дома і папярэдзіла, каб ён не выходзіў на вуліцу, бо будзе стральба. Але ён не паслухаў. Праз гадзіну жанчына выйшла з склепа і ўбачыла Навальнага з прастрэленай галавой на падлозе. Побач з ім ляжаў яго пашпарт.

«Незразумела, ці быў Ілья Навальны хоць неяк звязаны з Аляксеем Навальным. Ён родам з Залесся, украінскай вёскі, што знаходзіцца непадалёк ад Чарнобыля, дзе нарадзіўся бацька Аляксея Навальнага», — пішуць журналісты Bild.

Nashaniva.com