Ва ўкраінскіх крамах прадаюць цацачныя самалёты «Мрія» і ракеты Javelin ФОТАФАКТ

Ва ўкраінскіх крамах пачалі прадаваць новыя плюшавыя цацкі — самалёты «Мрія» і ракеты Javelin.

17.04.2022 / 20:51

Такія новыя мяккія цацкі з'явіліся ў гіпермаркеце «Эпіцэнтр» ў Запарожжы. Фота: sky.zp.ua

Фота: sky.zp.ua

Ан-225 «Мрія» — самы вялікі і магутны ў свеце транспартны самалёт. Ён быў знішчаны падчас расійскай паветранай атакі на аэрапорт Гостомель пад Кіевам.

Javelin — амерыканскі супрацьтанкавы ракетны комплекс. У самым пачатку канфлікту ЗША паставілі Украіне 2 тысячы гэтых сістэм, пасля даслалі яшчэ 2 тысячы. «Джавеліны» паказалі сябе эфектыўнымі ў знішчэнні расійскіх танкаў.

Nashaniva.com