У мінскім Батанічным садзе з'явілася першабытная стаянка ФОТЫ

У мінскім Батанічным садзе з'явілася рэканструкцыя першабытнай стаянкі. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.

18.04.2022 / 00:01

Фота са старонкі ў Фэйсбуку Вадзіма Лакізы

Пра планы зрабіць скансэн (так называюць музей пад адкрытым небам) у Батанічным садзе Вадзім Лакіза казаў яшчэ ў 2016 годзе, звяртае ўвагу Citydog. Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі распавядаў, што на тэрыторыі саду было выяўлена некалькі помнікаў археалогіі, таму месца ідэальна падыходзіць для падобнага праекта.

Тады, праўда, гаворка ішла пра аднаўленне славянскай вёскі з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, кузняй і калодзежам. Пакуль жа ў садзе адкрылася толькі невялікая стаянка з трыма будынкамі.

Фота са старонкі ў Фэйсбуку Вадзіма Лакізы

Nashaniva.com