У акупаваным Генічаску на Херсоншчыне расіяне аднавілі помнік Леніну

У занятым расійскай арміяй Генічаску Херсонскай вобласці аднавілі помнік Уладзіміру Леніну, паведаміў першы намеснік старшыні Херсонскай аблрады Юрый Сабалеўскі. Скульптуру дэмантавалі ў 2015 годзе і перадалі на захоўванне.

18.04.2022 / 17:32

Помнік Леніну адноўлены на старым месцы — перад мясцовай адміністрацыяй, над якой цяпер вісяць расійскі і савецкі сцягі. 

Але сам помнік — не той, што стаяў у горадзе раней. Адкуль прывезлі гэты, пакуль невядома.

Характэрна пры гэтым, што і Уладзімір Пуцін, і ягоныя ідэолагі неаднаразова абвінавачвалі Леніна ў тым, што ён праводзіў няправільную нацыянальную палітыку, і незалежная Украіна, супраць якой цяпер змагаюцца, нібыта штучна створаная ім. Але на самай справе, Ленін — адзін з сімвалаў захавання Украіны ў сферы расійскага ўплыву, пра што гэты выпадак выразна сведчыць. 

Nashaniva.com