Палітвязня Арцёма Мядзведскага, які ў лютым збег з «хіміі», затрымалі і вярнулі ў ПУАТ

Як стала вядома праваабаронцам, палітзняволены Арцём Мядзведскі зноў на «хіміі». Раней паведамлялася, што яму ўдалося адтуль збегчы. 

18.04.2022 / 18:10

На пачатку лютага з’явілася інфармацыя, што Арцём здолеў уцячы з папраўчай установы №45. Паведамлялася, што Мядзведскі збег з лякарні ў Каменцы, куды трапіў з лёгкім страсеннем мозга пасля таго, як паслізнуўся і зваліўся ў будынку ПУАТ.

Але праз некаторы час Арцёма затрымалі і цяпер ён зноў утрымліваецца ў няволі.

Мядзведскага затрымалі 19 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што ўвечары 10 жніўня ён удзельнічаў у акцыі пратэсту каля станцыі метро «Пушкінская», выкаціў на дарогу камень і гэта прывяло да блакавання праезнай часткі.

15 студзеня 2021 года палітвязню прысудзілі 3 гады «хіміі».

Чытайце таксама:

З «хіміі» збег яшчэ адзін палітвязень. Перад гэтым з'явіліся фоты ўмоў, у якіх асуджаныя працуюць

Nashaniva.com