Украінка шукае зніклага мужа з таварышамі. Мяркуе, што іх маглі вывезці ў Беларусь

Украінка Natalia Mox звяртаецца да ўсіх з просьбай дапамагчы ў пошуку яе зніклага мужа з напарнікамі. 

19.04.2022 / 13:07

Яна шукае:

Сяргея Мазаля, 1972 г.н.,

Міхаіла Дутчака, 1980 г.н.,

Івана Семянца, 1994 г.н.

Мужчыны зніклі 4 сакавіка пасля 17 гадзін у сяле Вышаград Макараўскага раёна. Яны былі на цёмна-сінім «Сітраэне» з нумарам АТ 7067 СР. Аўто знайшлі абстраляным, але слядоў крыві там не было.

Наталля мяркуе, што мужчыны маглі быць параненыя і іх маглі вывезці ў Беларусь, бо такія выпадкі былі.

Яна шукае тэлеграм-каналы, старонкі ў Фейсбуку і г.д., дзе ёсць даныя пра ўкраінцаў, вывезеных у Беларусь ці Расію кшталту @chub_detection.

Калі нехта валодае інфармацыяй пра мужчын альбо такія каналы, напішыце ёй, калі ласка.

Nashaniva.com