Мінздароўя: За суткі 247 выпадкаў кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 247 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 57 чалавек. Учора паведамлялася пра 236 выпадкаў.

19.04.2022 / 15:21

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 974 961 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 967 551 пацыент.

За мінулыя суткі памерлі пяць чалавек (за ўвесь час 6 908), выкананыя 2 902 тэсты.

Nashaniva.com