Пачалася адпраўка прызыўнікоў у войскі

Сёння пачалася адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую службу, ва Узброеныя сілы. У першы дзень у войскі накіравана каля 1000 прызыўнікоў, паведамляе Мінабароны.

25.04.2022 / 09:56

Усяго ў войска плануецца накіраваць каля 10000 чалавек, каля 200 чалавек пройдуць службу ў рэзерве.

Выкліку ў прызыўныя камісіі вясной бягучага года падлягаюць каля 43000 маладых людзей.

У цяперашні час праводзіцца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Раённымі прызыўнымі камісіямі ў дачыненні да грамадзян ужо прынята больш за 23 тысячы рашэнняў.

Прадастаўлена больш за 13 тысяч адтэрміновак, большую частку з якіх — каля 87%, складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі.

Распачатая сёння адпраўка новага папаўнення ў войскі працягнецца па 16 мая 2022 года.

Вайсковая прысяга пройдзе 21 мая 2022 года.

Nashaniva.com