«Яндэкс Go» падымае цэны на паслугі таксі

«Яндэкс Go» павысіць тарыфы на свае паслугі ў Беларусі. Пра гэта паведамляе Onliner са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

26.04.2022 / 09:46

Хутчэй за ўсё, падрасце цана за кожную хвіліну і за кожны кіламетр дарогі. Пры гэтым мінімальны кошт паездкі будзе ніжэйшы, так што самыя кароткія маршруты, магчыма, нават выйдуць таннейшымі.

У цэлым наўрад ці гаворка ідзе пра кардынальнае падаражанне паслугі таксі ў краіне. Рост, як чакаецца, складзе парадку 10-15% ад звыклай сумы чэка, і чым больш працяглай будзе паездка, тым мацней будзе прыкметнае падаражанне.

Не выключана, што падаражае паслуга і ў астатніх службаў.

Nashaniva.com