Паглядзіце, якія прыгожыя квіткі на свае гульні зрабілі «Крумкачы» ФОТА

Футбольны клуб вырашыў размяшчаць на квітках карціны, з краявідамі Мінска.

28.04.2022 / 18:18

«У гэтым сезоне мы хочам паказаць кожнаму з тых, хто прыйдзе на наш матч, які прыгожы наш горад і як яго бачаць розныя людзі, звязаныя з мастацтвам. Таму на кожнай нашай гульні вы зможаце ўбачыць карціны мастакоў з галерэі «Мастацтва», якія малююць прыгожы горад Мінск», — гаворыцца ў паведамленні «Крумкачоў».

На квітках да першай гульні размясцілі твор Уладзіміра Царыковіча «Начны праспект».

Кожны новы матч абяцаюць новыя квіткі, таму «Крумкачы» раяць не прапускаць гульні. Цяпер клуб вымушана выступае ў другой лізе (трэці па іерархіі дывізіён). Але застаецца адным з найбольш медыйных ва ўсім айчынным футболе.

Nashaniva.com