Дачку Скоблы арыштавалі на 15 сутак

26-гадовую Сафію Скоблу затрымалі ў Мінску 26 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Учора над дзяўчынай адбыўся суд, паведамляе «Вясна».

29.04.2022 / 10:16

Па папярэдняй інфармацыі, міліцыянты склалі на яе пратакол за бранзалет у беларускіх нацыянальных колерах на руцэ. Гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне» (арт. 24.23 КаАП).

Скоблу прызналі вінаватай і арыштавалі на 15 сутак.

Nashaniva.com