Украінскі афіцэр пасля анэксіі Крыма ўступіў у расійскае войска. Цяпер трапіў у палон і атрымаў 15 гадоў за дэзерцірства і дзяржздраду

Днепрапятроўскі раённы суд Кіева прысудзіў да 15 гадоў пазбаўлення волі Ігара Рудэнку — былога ўкраінскага афіцэра, які пасля далучэння Крыма ўступіў у расійскую армію, а пасля удзельнічаў ва ўварванні ва Украіну. 

30.04.2022 / 10:15

Суд прызнаў Рудэнку вінаватым у дэзерцірстве і дзяржаўнай здрадзе. Пра гэта паведамляе выданне издание «Ґрати».

Рудэнка здаўся ў палон 3 сакавіка 2022 года, і неўзабаве расказаў сваю гісторыю на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Па словах вайскоўца, 20 лютага яго брыгада атрымала загад здзейсніць марш-кідок у сяло Слаўнае на поўначы Крыма. Уначы 25 лютага вайскоўцы перайшлі мяжу з Херсонскай вобласцю і рушылі ў бок Новай Кахоўкі, дзе яны і замацаваліся.

Затым, як расказаў Рудэнка, яго брыгада павінна была ехаць у Мікалаеў. На восьмы дзень уварвання ён здаўся ў палон каля сяла Баштанка, за 60 кіламетраў ад Мікалаева.

На судзе Рудэнка поўнасцю прызнаў сваю віну. 

Nashaniva.com