Новы ракетны ўдар па Адэсе. Ëсць забітыя

У Адэсе ў выніку ракетнага ўдару па аб'ектах інфраструктуры ёсць загінулыя і параненыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Максім Марчанка.

02.05.2022 / 21:28

«Вораг нанёс ракетны ўдар па адным з аб'ектаў інфраструктуры Адэсы. На жаль, ёсць загінуўшыя і параненыя. Мы гэтага так не пакінем. Кожны раз гэтыя падонкі дзейнічаюць як звычайныя тэрарысты, а з тэрарыстамі ў нас размова адна. Мы будзем іх знішчаць, пакуль ні аднаго жывога акупанта не застанецца на ўкраінскай зямлі!» — акцэнтаваў Марчанка.

У выніку ракетнага ўдару па Адэсе загінуў 15-гадовы хлопчык, непаўналетняя дзяўчына трапіла ў бальніцу.

З трыма пацярпелымі працуюць псіхолагі. Усяго ў будынку, куды трапіла ракета, было пяць чалавек.

Nashaniva.com