У паліцэйскі аўтобус у цэнтры Масквы прыляцеў «кактэйль Молатава»

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак недалёка ад помніка Карлу Марксу на плошчы Рэвалюцыі — там заўсёды стаяць некалькі паліцэйскіх аўтобусаў. Мужчына кінуў бутэльку з запальнай сумессю і яна падпаліла адзін з іх. Аўтобус удалося патушыць, а кідальніка затрымалі.

03.05.2022 / 12:31

Кідальнікам «кактэйля Молатава» ў расгвардзейскі аўтазак аказаўся 45-гадовы Віталь Кальцоў. Ён прыйшоў «на справу» ў касцюме і з чамаданам.

Чамадан, дарэчы, мужчына адчыняць адмовіўся, і паліцэйскія думалі, што там іх можа чакаць чарговы сюрпрыз. Але аказалася, што там ляжаць толькі карабок запалак і тэлефон.

Кальцова затрымлівалі і раней: у 2017-м за непадпарадкаванне супрацоўнікам паліцыі, а ў 2019-м за парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі альбо правядзення мітынгу.

Матэрыялы па справе аб падпале аўтобуса перадалі ў Следчы камітэт.

Nashaniva.com