Аўтамабіль ДАІ патрапіў у сур'ёзнае ДТЗ з мікрааўтобусам

Увечары 5 траўня ў Ляхавіцкім раёне супрацоўнікі ДАІ Брэста на службовым аўтамабілі сутыкнуліся з мікрааўтобусам «Фальксваген». Міліцыя сцвярджае, што яны праследавалі матацыкліста.

06.05.2022 / 10:52

Аварыя адбылася на 13-м кіламетры аўтадарогі Р-4 «Баранавічы — Ляхавічы».

У ДАІ Брэста паведамляюць, што пацярпелых у ДТЗ няма, а пераслед матацыкла вёўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі.

Мяркуючы па пашкоджаннях аўтамабіляў, удар быў спадарожны — у мікрааўтобуса разбітая задняя частка кузава, а ў легкавога аўтамабіля інспектараў пашкоджаны маторны адсек.

Абодва аўтамабілі пасля ўдару выкінула з праезнай часткі.

Ці затрыманы матацыкліст, не паведамляецца.

Nashaniva.com