Рагозін папярэдзіў, што Маск «адкажа па-даросламу» за Starlink для Украіны

Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск датычны да забеспячэння ўкраінскіх вайскоўцаў сродкамі ваеннай сувязі, заявіў кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін.

08.05.2022 / 12:46

Па словах Рагозіна, дастаўка абсталявання Starlink арміі Украіны ажыццяўлялася Пентагонам.

«Ілан Маск, такім чынам, мае дачыненне да забеспячэння фашысцкіх сіл ва Украіне сродкамі ваеннай сувязі. А за гэта прыйдзецца адказваць па-даросламу, Ілан, як бы ты дурня ні строіў», — напісаў Рагозін у Telegram.

Nashaniva.com