«Незалежна ад поглядаў». У Кіеве развітваюцца з Леанідам Краўчуком. Відавочны кантраст з пахаваннем Шушкевіча

У Кіеве на самым высокім дзяржаўным узроўні праходзіць развітанне з першым прэзідэнтам Украіны Леанідам Краўчуком. Уладзімір Зяленскі прыехаў на яго з жонкай. 

17.05.2022 / 13:46

Развітацца з Краўчуком прыйшлі ўсе галоўныя дзяржаўныя дзеячы Украіны, у тым ліку мэр Кіева і міністры. 

Ушанаваць памяць Леаніда Краўчука прыехалі ўсе папярэднія прэзідэнты Украіны, незалежна ад поглядаў. Не было толькі Віктара Януковіча.

Уладзімір Зяленскі прыехаў аддаць доўг памяці ў суправаджэнні жонкі.

Відавочны кантраст з лукашэнкаўскай Беларуссю, дзе на пахаванні першага кіраўніка незалежнай краіны Станіслава Шушкевіча не было нават афіцыйнай цырымоніі з ганаровай вартай.

Nashaniva.com