Рэдактар і бухгалтарка «Беларусаў і рынку» выйшлі з КДБ пасля допыту

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч пад падпіскай аб неразгалошванні. Яго працэсуальны статус — сведка па справе аб распальванні нацыянальнай варажнечы, заведзенай супраць дырэктара ўстановы Канстанціна Залатых, піша «Еўрарадыё».

18.05.2022 / 17:01

На волі і бухгалтарка выдання Юлія Кахно. Яе таксама затрымлівалі раніцай 18 траўня.

Nashaniva.com