Беларусь будзе прадаваць... каменне!

Свіслацкі раён будзе экспартаваць звычайнае каменне

31.08.2009 / 17:51

Свіслацкі раён знайшоў тавар, які выкліча попыт за мяжой. Мясцовыя ўлады збіраюцца прадаваць звычайнае каменне. Пакуль што ідзе пошук пакупнікоў у Еўропе.

Польшча ўжо выказала намер набываць беларускае каменне.
Праблем з дастаўкай узнікнуць не павінна, бо праз памежны з Польшчай раён праходзіць чыгуначная галіна з еўракаляінай.