У Добрушы абвешчаныя мабілізацыйныя вучэнні

З 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Добрушы адбудуцца мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі і арганізацыямі Узброеных сілаў, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці, паведамляе мясцовая газета «Добрушскі край».

18.05.2022 / 20:35

Вайсковы помнік у цэнтры Добруша

У перыяд вучэнняў будзе абмежаваны рух па асобных вуліцах райцэнтра і тэрыторыях, прылеглых да аб'ектаў Узброеных сілаў, а на стрэльбішчах пройдуць мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі.

У ваенным камісарыяце, грамадска-культурным цэнтры, раённым цэнтры дадатковай адукацыі, вытворчым участку аўтапарка № 6 філіяла ААТ «Гомельаблаўтатранс» будуць ажыццяўляцца прапускны рэжым, патруляванне ўзброенымі супрацоўнікамі. Стрэльбы будуць праводзіцца на стрэльбішчы, размешчаным у раёне вёскі Жгунская Буда (кар'еры паблізу садаводчага таварыства «Імпульс»).

«Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, падчас вучэнняў грамадзянам не варта набліжацца да стрэльбішча і заходзіць за мяжу, пазначаную паказальнікамі на мясцовасці, прылеглай да тэрыторыі стрэльбішча», — папярэдзілі ў газеце.

У ваенным камісарыяце падкрэсліваюць, што мерапрыемствы носяць планавы характар. 

Nashaniva.com