Генштаб Украіны: Пагроза ракетных удараў і абстрэлаў з боку Беларусі нікуды не знікла

Частку вячэрняй аператыўнай зводкі за 20 мая ўкраінскі Генеральны штаб прысвяціў сітуацыі за паўночнай мяжой Украіны. 

20.05.2022 / 19:43

РСЗА «Смерч». Фота ілюстратыўнае

Паводле звестак Генштаба, цяпер падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі (да сямі батальёнаў) на ратацыйнай аснове выконваюць задачы па прыкрыцці ўчастка ўкраінска-беларускай мяжы.

Пагроза ж ракетна-бомбавых удараў і артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не знікла. Паводле наяўнай інфармацыі, на асобных беларускіх палігонах разгорнутыя два ракетныя дывізіёны тактычнага ракетнага комплексу « Точка-У «і дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч».

Nashaniva.com