Некалькі тысяч беларускіх прызыўнікоў прынялі сёння ваенную прысягу

Сёння ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл новае папаўненне прымае ваенную прысягу. Гэта больш за 6000 вайскоўцаў, прызваных на тэрміновую вайсковую службу і службу ў рэзерве, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

21.05.2022 / 14:11

Больш за 1000 чалавек прынеслі прысягу ў 72-м гвардзейскім Аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Ва ўрачыстых мерапрыемствах там браў удзел міністр абароны Віктар Хрэнін

— Наперадзе вас чакаюць напружаныя вайсковыя будні — інтэнсіўная баявая вучоба, засваенне ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў, авалоданне сучаснай тэхнікай, вучэнні, вайсковыя спаборніцтвы,— сказаў ён. — Першы час будзе няпроста, бо цяплічных умоў у арміі няма. У далейшым, з гонарам прайшоўшы ўсе гэтыя шматлікія выпрабаванні вы станеце сапраўднымі абаронцамі Айчыны, гонарам бацькоў і беларускага народа, які даверыў вам самую галоўную сваю каштоўнасць — мір і спакой на беларускай зямлі.

Nashaniva.com