У Полацку плануюць абнавіць кальцавую развязку. Вось два варыянты, як яна можа выглядаць

У Полацку да 1160-годдзя горада збіраюцца абнавіць кальцавую развязку «Танк». Старшыня райвыканкама Ігар Маркавіч апублікаваў два эскізы, якія прапануюцца.

22.05.2022 / 08:33

Так кальцо выглядае цяпер

Першы варыянт (паколькі Полацк — духоўны цэнтр краіны, звязаны з прападобнай Еўфрасінняй Полацкай) — усталяваць у цэнтры развязкі вялікі светлавы крыж, з двух бакоў ад якога будуць шэрагі зенітных пражэктараў.

Першы варыянт

Тых, хто ўязджае ў горад з Мінскага напрамку, будзе вітаць светлавы надпіс з аб'ёмных літар «ПОЛАЦК». Танк мяркуецца пакінуць на ранейшым месцы, толькі дапоўніўць пражэктарамі і акультурыць пастамент шэрым светлым гранітам.

Другі варыянт — перамясціць танк у цэнтр. А крыж паставіць на дарожным астраўку ў напрамку мікрараёна Аэрапорт.

Другі варыянт

Абмеркаваць ідэі старшыня Полацкага райвыканкама прапануе ў яго ў каментарах.

Nashaniva.com