Жартаўлівы надпіс каля лонданскага аэрапорта выклікаў паніку ў пасажыраў ФОТА

Пасажыраў рэйсаў, якія прызямляюцца ў аэрапорце «Гатвік», размешчаным на поўдзень ад Лондана, ужо некалькі дзён збівае з панталыку гіганцкі надпіс «Сардэчна запрашаем у Лутан».

23.05.2022 / 08:33

«Лутан» — гэта іншы аэрапорт, які знаходзіцца прыкладна за 96 км на поўнач ад «Гатвіка».

У розыгрышы прызнаўся YouTube-пранкер Макс Фош.

Ён распавёў, што ў яго сапраўды атрымалася разыграць некалькі чалавек — адна жанчына напісала яму, што сур'ёзна расхвалявалася, падумаўшы, што яна ў «Лутане», а машыну яна прыпаркавала ў «Гатвіку».

Nashaniva.com