Таццяну Мушынскую звольнілі з часопіса «Мастацтва»

Таццяна Мушынская — маці зняволенага галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча. 

24.05.2022 / 15:38

Ёй прапанавалі напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў, паведамляе Беларуская рада культуры.

Таццяна Мушынская — вядомая беларуская журналістка, пісьменніца, тэатральны крытык, лібрэтыст. Аўтарка двух дзясяткаў кніг. У 2013 годзе стала пераможцай Нацыянальнай музычнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы журналіст (музычны крытык)». Рэдактарам аддзела музыкі часопіса «Мастацтва» яна працавала з 1991 года.

Nashaniva.com