Па Запарожжы і Крывым Рогу раніцай былі нанесеныя ракетныя ўдары

Відавочцы паведамляюць, што раніцай у Запарожжы адбылося некалькі выбухаў.

25.05.2022 / 08:10

Сірэны паветранай трывогі прагучалі каля 3:20 ночы па мясцовым часе, выбухі былі чутныя пасля 5 гадзін раніцы.

Як паведамляе кіраўніцтва Запарожскай вобласці ў сваім тэлеграм-канале, у 05:13 расійскія войскі запусцілі чатыры крылатыя ракеты па Запарожжы. Адна з іх была збітая ўкраінскай СПА.

«У цяперашні час абследуецца тэрыторыя і на месцы здарэння працуюць адпаведныя службы», — гаворыцца ў паведамленні

Паведамляецца, што загінуў адзін чалавек.

Былі таксама нанесеныя тры ракетныя ўдары і па Крывым Рогу. Там пашкоджанае прамысловае прадпрыемства. 

Nashaniva.com