Еўра апусціўся ніжэй за 2,60 рубля
На таргах у Мінску 25 мая даляр і еўра патаннелі.
25.05.2022 / 13:49
Даляр знізіўся на 0,61 капейкі да 2,4587. Гэта чарговы антырэкорд за шэсць месяцаў.
Еўра знізіўся на 2,78 капейкі да 2,5824. У сваю чаргу гэта антырэкорд за два гады.
Расійскі рубель працягвае даражэць. Сёння ён вырас на 8,91 капейкі да 4,3879 беларускага за 100 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя. Даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель — 3.4322