Тэлеграм-каналы выдавецтва «Янушкевіч» і Насты Карнацкай захопленыя староннімі асобамі

У телеграм-канале выдавецтва «Янушкевіч», а таксама телеграм-канале «Белліт», які вядзе затрыманая сілавікамі Наста Карнацкая, адначасова з'явіліся два аднолькавыя запісы — рэпост з дзяржаўнага канала АНТ з сюжэтам аб чарговай гадавіне смерці Максіма Багдановіча.

25.05.2022 / 19:43

У выдавецтве сцвярджаюць, што не маюць да з'яўлення гэтага кантэнту ніякага дачынення.

Кіраўнік выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч, а таксама аўтар падкаста і телеграм-канала «Белліт» Наста Карнацкая былі затрыманыя пасля ператрусу ў новай кнігарні выдавецтва ў дзень яго адкрыцця. Янушкевічу прысудзілі 10 сутак арышту, Анастасіі Карнацкай — 13.

Чытайце таксама:

Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг

Раман Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам»

Nashaniva.com